Грамадская кампанія # Stop_E40

Афіцыйны сайт stope40.org з матэрыяламі і каментарамі экспертаў па тэме. Таксама дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце міжнароднай партнёрскай кааліцыі Save Polesia.

Грамадская кампанія супраць будаўніцтва воднага шляху Е40, які можа прайсці па рэках Польшчы, Беларусі і Украіны. Распрацоўшчыкі праекта мяркуюць, што Е40 стане новай гандлёвай трасай паміж партамі Балтыйскага і Чорнага мораў, прыцягне інвестыцыі ў рэгіён і створыць новыя працоўныя месцы. Супраць будаўніцтва воднага шляху выступіла экалагічная кааліцыя, у якую ўвайшла «Багна».

Мы лічым, што праект дрэнна прадуманы, эканамічна немэтазгодны і што будаўніцтва Е40 стане катастрофай як для ўнікальнага рэгіёну беларускага Палесся, так і для шэрагу каштоўных прыродных тэрыторый Польшчы і Украіны.

Міжнародная водная магістраль Е40 акажа ўздзеянне на прыродныя тэрыторыі працягласцю 392 949 08 км2, дзе пражывае 28 690 834 чалавекі. Пазіцыя па пытанні будаўніцтва Е40 вызначае найбольш важныя выклікі для навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця, звязаныя з прапанаваным шляхам Е40, і тлумачыць, якія існуюць альтэрнатыўныя канцэпцыі і рашэнні.

Мэта:

Экалагічная кааліцыя хоча прыцягнуць увагу ўрадаў Польшчы, Беларусі, Украіны і Еўрапарламента да гэтага пытання. Мы хочам прадэманстраваць, што любыя рашэнні па праекце будаўніцтва воднага шляху Е40 павінны прымацца пры актыўным удзеле грамадскасці і незалежных экспертаў. Мы звяртаем увагу на тое, што праект воднага шляху Е40 мае сумнеўную эканамічную каштоўнасць, але адназначна нясе сур’ёзную пагрозу прыродзе. Сусветная практыка даказвае, што ў XXI стагоддзі караблі трэба змяняць пад рэкі, а не рэкі – пад караблі.

На думку кааліцыі, Е40 не варта рэалізоўваць і падтрымліваць у будучыні па наступных прычынах:

  • Ён адмоўна ўплывае на асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, непасрэдна выклікае страту біяразнастайнасці і дэградацыю натуральных асяроддзяў пражывання водна-балотных угоддзяў;

  • Ён не адпавядае бягучаму палітычнаму курсу, уключаючы розныя міжнародныя канвенцыі;

  • Ён не прымае пад увагу мэты ў галіне ўстойлівага развіцця, якія робяць асаблівы ўпор на эканамічнае абгрунтаванне і здароўе чалавека (у праект уваходзяць тэрыторыі, якія знаходзяцца ўніз па плыні ад Чарнобыльскай зоны адчужэння);

  • Яго эканамічны разлік ігнаруе канцэпцыю экасістэмных паслуг, напрыклад, прыродныя магчымасці для проціпаводкавай абароны і змякчэння наступстваў змены клімату;

  • З улікам уплыву змены клімату на анамальныя ўмовы надвор’я асноўная мэта праекта – унутранае суднаходства – не прапаноўвае ўстойлівага рашэння для перавозак.

У кааліцыю ўвайшлі наступныя арганізацыі:

  • ГА «Багна»

  • ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

  • ГА «Экадом»

  • Таварыства «Зялёная сетка»

  • Установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў»

  • Фонд «За чыстую Прыпяць»

  • ГА «Час Зямлі».

Мэтавая аўдыторыя:

  • Урады Польшчы, Беларусі і Украіны

  • Еўрапарламент

  • Патэнцыйныя эканамічныя донары праекта

  • СМІ трох краін

  • мясцовае насельніцтва

Інструменты:

19 ліпеня 2017 году ў Менску адбылася прэс-канферэнцыя для галоўных СМІ Беларусі, прымеркаваная да старту кампаніі # Stop_E40. На ёй быў прэзентаваны інфармацыйны ролік, які распавядае пра каштоўнасць Прыпяці для Палесся, а таксама пра патэнцыйныя рызыкі будаўніцтва воднага шляху Е40. У жніўні 2017 года быў запушчаны спецыяльны сайт stope40.org з матэрыяламі і каментарамі экспертаў па тэме. Таксама на ім апублікаваны вынікі экспертызы ТЭА (тэхніка-эканамічнага абгрунтавання) праекта, якую па просьбе «Багны» правялі незалежныя эксперты. На сайце Change.org стартаваў збор подпісаў пад петыцыяй супраць будаўніцтва E40. У Беларусі і ў краінах Еўропы вядзецца праца па зборы подпісаў пад заявай для арганізацый. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце міжнароднай партнёрскай кааліцыі Save Polesia.

Органы, якія прымаюць рашэнні:

• Урада Польшчы, Беларусі і Украіны,

• Еўрапарламент,

• патэнцыйныя эканамічныя донары праекта.

Прыпяць – адна з найменш сапсаваных чалавекам буйных рэк у Еўропе, і ўсё жыццё Палесся непарыўна звязана з ёй. У пойме Прыпяці штогод 1,5 мільёна птушак набіраюцца сіл падчас міграцыі, а ўсяго на Палессі зарэгістравана больш за 90% ад агульнай колькасці відаў птушак Беларусі. Тут знаходзіцца шмат рэдкіх біятопаў, напрыклад, унікальныя пойменныя дубровы і чорнаальховыя лясы, тут жыве вялікая колькасць ахоўных відаў жывёл і раслін, многія з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

А яшчэ Палессе – гэта балоты, якія паглынаюць у 20 разоў больш СО2, чым лясы, і якія могуць моцна пацярпець з-за змены гідралагічнага рэжыму ў рэгіёне.

Трэба сказаць, што водны шлях Е40 закране адны з самых каштоўных прыродных тэрыторый Беларусі: нацыянальны парк «Прыпяцкі», Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, 11 рэспубліканскіх заказнікаў і шэсць мясцовых. З гэтых аб’ектаў 12 маюць міжнароднае значэнне.

Кааліцыя імкнецца захаваць міжнародную каштоўнасць Палесся для грамадзян і будучых пакаленняў Беларусі, Польшчы і Украіны і іншых краін Еўропы і заклікае не падтрымліваць будаўніцтва суднаходнага шляху Е40. Таксама кааліцыя заклікае дзяржаўныя органы забяспечыць экалагічную падсправаздачнасць, удзел грамадскасці і фінансавую празрыстасць у працэсе далейшага планавання Е40.

Пазнаёміцца дэталёва з экалагічнымі і эканамічнымі наступствамі Е40 (брашура).

Рака Прыпяць з вышыні птушынага палёту. © В. Малышчыц
Рака Прыпяць з вышыні птушынага палёту. © В. Малышчыц
Шлях е40 © bahna.land
Шлях е40 © bahna.land
На карце адзначаны асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, якія пацерпяць, калі будзе пабудаваны водны шлях Е40, які зменіць гідралагічны рэжым Палесся © Багна
На карце адзначаны асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, якія пацерпяць, калі будзе пабудаваны водны шлях Е40, які зменіць гідралагічны рэжым Палесся © Багна
Спораўскі заказнік © Спораўскі заказнік
Спораўскі заказнік © Спораўскі заказнік
Упершыню ў 2017 годзе адбылася акцыя, сплаў на байдарках па рэках Случ і Прыпяць да Дня навакольнага асяроддзя, каб прыцягнуць увагу да абароны Палесся ў сувязі з планамі па будаўніцтве воднага канала Е40 © bahna.land
Упершыню ў 2017 годзе адбылася акцыя, сплаў на байдарках па рэках Случ і Прыпяць да Дня навакольнага асяроддзя, каб прыцягнуць увагу да абароны Палесся ў сувязі з планамі па будаўніцтве воднага канала Е40 © bahna.land
© Багна
© Багна
Штогадовая акцыя «Прыпяць дай пяць» у 2018 годзе сабрала больш за 50 байдарак супраць будаўніцтва воднага шляху Е40 © Аляксей Сівец / Багна
Штогадовая акцыя «Прыпяць дай пяць» у 2018 годзе сабрала больш за 50 байдарак супраць будаўніцтва воднага шляху Е40 © Аляксей Сівец / Багна
Трэці штогадовы сплаў «Прыпяць, дай пяць!» на тэрыторыі трох жывапісных рэк: Простыр, Прыпяць і Піна. У трэцім паходзе прыняло ўдзел больш за 30 чалавек. Актывісты, журналісты і байдарачнікі-турысты з Мінска, Маладзечна, Добруша, Гомеля, Смаргоні, якім неабыякава прырода Беларусі і яе будучыня, праверылі на сабе магчымасці экалагічна адказнага турызму, а па дарозе думалі пра варыянты альтэрнатыўнага развіцця унікальнага рэгіёна. © Сяргей Хрытонаў
Трэці штогадовы сплаў «Прыпяць, дай пяць!» на тэрыторыі трох жывапісных рэк: Простыр, Прыпяць і Піна. У трэцім паходзе прыняло ўдзел больш за 30 чалавек. Актывісты, журналісты і байдарачнікі-турысты з Мінска, Маладзечна, Добруша, Гомеля, Смаргоні, якім неабыякава прырода Беларусі і яе будучыня, праверылі на сабе магчымасці экалагічна адказнага турызму, а па дарозе думалі пра варыянты альтэрнатыўнага развіцця унікальнага рэгіёна. © Сяргей Хрытонаў