Праект: Маніторынг навакольнага асяроддзя і стану водна-балотных угоддзяў Беларусі. Карта пагроз.

У 2015 годзе Беларусь прыняла Нацыянальную стратэгію кіравання водна-балотнымі ўгоддзямі. Задача стратэгіі заключалася ў тым, каб распрацаваць да 2030 года план дзеянняў па размеркаванні ўсіх тарфянікаў па розных відах мэтавага прызначэння – здабыча ці ахова.

Да прыняцця дадзенага дакумента востра стаяла пытанне здабычы торфу на асабліва ахоўных тэрыторыях.

З 2011 года па цяперашні час ГА «Багна» праводзіць працу па захаванні і ўстойлівым кіраванні водна-балотнымі ўгоддзямі, якая пачалася з грамадскай кампаніі «У абарону беларускіх балот» за адмену Пастановы №794 «Аб некаторых пытаннях здабычы торфу і аптымізацыі сістэмы ААПТ».

У выніку сумеснай дзейнасці кааліцыі арганізацый і Міністэрства прыродных рэсурсаў быў накіраваны ў Савет Міністраў РБ новы праект «Святое 112», які ўтрымліваў прапанову аб адмене гэтай пастановы. У якасці адказу да дадзенага праекта было прынята рашэнне аб разглядзе кожнай тэрыторыі, унесенай у спіс пастановы, паасобку і прыняцці новай стратэгіі па ўстойлівым кіраванні балотамі і распрацоўцы новага закона “Аб ахове і выкарыстанні балот “ у 2020 годзе.

Таму для нашай далейшай дзейнасці па прадухіленні дэградацыі экасістэм і знікнення крыніц прэсных вод наша арганізацыя вырашыла звяртаць асаблівую ўвагу маніторынгу рэалізацыі практычных мерапрыемстваў і планаў дзеянняў згодна з прынятай нацыянальнай стратэгіяй.

Задачы праекта:

  • Правесці ацэнку бягучага стану і аналіз парушэнняў, звязаных з водна-балотнымі ўгоддзямі на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (ААПТ).

  • Правесці маніторынг выканання раней прынятых праграм і схем па ахове і рацыянальным выкарыстанні балот і экалагічна неспрыяльных сітуацый, уключаючы таксама рэнатуралізацыі водна-балотных угоддзяў (балот).

  • Правесці каталагізацыю і картаграфаванне асабліва важных балотных тэрыторый.

  • Распрацаваць карту пагроз, тэрыторый, якія маюць патрэбу ў абароне.

  • Стварыць комплексны анлайн-маніторынг экасістэм;

  • Стварыць пул экспертаў рознай накіраванасці, аб’яднаных мэтай удасканалення метадаў у кіраванні балотамі;

  • Падрыхтаваць бібліятэку-каталог навуковых даследаванняў, якія змяшчаюць інавацыйныя падыходы ў кіраванні водна-балотнымі ўгоддзямі;

  • Распрацаваць прапановы па мерах аховы найбольш каштоўных балотных тэрыторый.

Праект прадстаўлены ў выглядзе анлайн-карты, якая змяшчае поўную інфармацыю пра бягучы стан важных балотных тэрыторый РБ. Гэты рэсурс дапамагае нам у актыўным маніторынгу і аналізе зменаў тых тэрыторый, якія віклікаюць хваляванне.

Праект створаны ў супрацоўніцтве з:

  • Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (ДНВА «НПЦ па біярэсурсах»,

  • Інстытутам эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча),

  • Навукова-даследчымі лабараторыямі экалогіі ландшафтаў, гідраэкалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

© Багна
© Багна
© Багна
© Багна
© Багна
© Багна