Дакументальны фільм «Подых балот»

  • topic: Арт
  • content_created_at: 2020-03-18 16:55

Рэжысёр Ігар Чышчэня, 2014 год

Фільм распавядае пра лёс трох балот, прызначаных для асушэння, і іх жыхароў. Гэта балота Марочна (Брэсцкая вобласць), Святое і Дакудаўскае (Гродзенская вобласць). Карціна знаёміць гледачоў з прыродай гэтых унікальных тэрыторый, з гісторыямі мясцовых старажылаў, а таксама распавядае пра карысць балот і пра катастрафічныя наступствы іх асушэння.

Усяго ў стварэнні стужкі бралі ўдзел 12 чалавек, а каманда «Багны» выступіла куратарам здымак.

Музыку для фільма напісаў гурт «Нагуаль». Альбом можна праслухаць на Soundcloud.

Прэм’ера карціны адбылася ў канцы 2014 года ў Мінску. Стужка ўдзельнічала ў міжнародных фестывалях «Лістапад» і Cinema Perpetuum Mobile ў Мінску, «Делай фильм» у Маскве, Febiofest-2015 у Браціславе, FilmFestival Cottbus 2017 у Германіі, Voices from the Waters International Traveling Film Festival 2017 і 5th Chennai Film Festival 2017 у Індыі, у беларускім дакументальным фестывалі WATCH DOCS Belarus 2019.

Ігар Чышчэня
Ігар Чышчэня